Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Чэрвень 2020 16:59

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыліся абароны кандыдацкіх дысертацый

IMG 0100 1Абароны навуковых прац прайшлі 19 чэрвеня.

Дзве дысертацыі, прадстаўленыя на пасяджэнні савета па абароне дысертацый па фізіка-матэматычных навуках пры Купалаўскім універсітэце, былі падрыхтаваны ў нашым універсітэце і абароненыя ў тэрмін навучання ў аспірантуры.

Так, суіскальнік чацвёртага года навучання Павел Пацейка абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «01.01.01 - Рэчыўны, комплексны і функцыянальны аналіз» па тэме «Рацыянальныя шэрагі Фур'е - Чэбышова на адрэзку і іх апраксімацыйнныя ўласцівасці». Дысертацыя была падрыхтавана пад навуковым кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Яўгена Роўбы.

У сваю чаргу, аспірант трэцяга года дзённай бюджэтнай формы навучання, грамадзянін Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжан Біньбінь абараніў кандыдацкую дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «01.01.02 - Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне» па тэме «Рацыянальныя рашэнні дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм вышэйшых парадкаў». Дысертацыю аспірант падрыхтаваў пад навуковым кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Івана Мартынава. Чжан Біньбінь навучаўся ў аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта на падставе Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітая аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

Адзначым, што савет К 02.14.02 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук дзейнічае з 1996 года ў пятым тэрміне паўнамоцтваў. На працягу 25 гадоў савет узначальваў доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Іван Мартынаў. За мінулы перыяд у савеце было абаронена 67 кандыдацкіх дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, з іх 26 падрыхтаваны супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія - супрацоўнікамі навучальных і навуковых устаноў як нашай краіны, так і Расіі, Кітая, Польшчы, Літвы і ЗША.