Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Чэрвень 2020 10:21

Прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі стартуе ў Беларусі 25 ліпеня

priemkaАб'яўлены даты прыёмнай кампаніі-2020.

Прыём дакументаў ад грамадзян Беларусі на дзённую і завочную форму атрымання адукацыі на бюджэтнай аснове будзе ажыццяўляцца з 25 па 31 ліпеня, залічэнне пройдзе па 11 жніўня.

Для навучання на платнай аснове на дзённай і завочнай форме атрымання адукацыі абітурыентам, якія не здаюць уступныя іспыты  ва ўніверсітэце, падаць дакументы неабходна з 25 ліпеня па 15 жніўня. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія здаюць уступныя іспыты ва ўніверсітэце, пройдзе з 25 ліпеня па 31 ліпеня. Залічэнне будзе рэалізавана па 17 жніўня.

Унутраныя ўступныя выпрабаванні на бюджэтную і платную форму пройдуць ва ўніверсітэце з 1 па 7 жніўня.

Па 12 жніўня абітурыентам абвесцяць інфармацыю аб вакантных месцах дадатковага набору на дзённую і завочную форму атрымання адукацыі на бюджэтнай аснове. У гэтым выпадку падаць дакументы можна будзе з 12 па 14 жніўня, залічэнне пройдзе па 15 жніўня.

Калі казаць пра ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то прыём дакументаў на базе 9 класаў будзе з 20 па 31 ліпеня і з 20 ліпеня па 12 жніўня на базе 11 класаў. Унутраныя ўступныя экзамены пройдуць з 1 па 5 жніўня для тых абітурыентаў, якія паступаюць на базе 9 класаў, з 13 па 15 жніўня - на базе 11 класаў. Па 7 жніўня будзе залічэнне на базе 9 класаў, па 17-е - на базе 11 класаў. Пасля будзе працягвацца прыём на платную форму: па 14 і 18 жніўня адпаведна. Залічэнне на платную форму: па 16 жніўня - на базе 9 класаў, па 19-е - на базе 11 класаў. Прыём на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўжо пачаты і будзе весціся па 20 жніўня. Па 25 жніўня - залічэнне на бюджэтную і платную форму

Варта адзначыць, што ў 2020 годзе Купалаўскі ўніверсітэт прапануе абітурыентам чатыры новыя спецыяльнасці. Для ўсіх першакурснікаў ГрДУ імя Янкі Купалы дзейнічае праграма "Універсітэт - твой дом", у рамках якой усім іншагароднім студэнтам 1 курса дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі прадстаўляецца месца ў інтэрнаце. З умовамі паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт і пералікам усіх спецыяльнасцяў, на якія ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе набор абітурыентаў у 2020 годзе, можна азнаёміцца на сайце abit.by.

 

Па матэрыялах belta.by  і ўлас.інф.