Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Чэрвень 2020 12:33

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у фотаконкурсе сярод студэнцкіх атрадаў

strojotrjadКонкурс «ХАЧУ Ў ТОП-2020» праходзіць у сацыяльных сетках Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна апублікаваць тэматычныя фота ў любой з 10 намінацыі на асабістых старонках у сацсетках. У ліку намінацый - «А байцоўка вам да твару», «Аднатыпных будняў не бывае», «Працуем раЗАм», «Ад мары да поспеху», «Запішыся,  не залянуйся», «Адзін атрад. Адна мара», «Быць першым, быць са спортам», «Каханне. Рамантыка. Сяброўства», «Вялікія справы для малой радзімы», «З Днём БСА».

Кожную публікацыю неабходна суправадзіць хэштэгамі #хочувтоп2020 #студенческийотряд #БСО #ТрудовойСеместр2020 #Труд_Крут. Акрамя таго, пазначыць выбраную намінацыю і згадаць акаўнт instagram.com/grodno_brsm, ВК @gorkom_grodno.

Лепшыя фота тыдня патрапяць у «ТОП-2020», пераможца будзе вызначаны шляхам анлайн-галасавання.