Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Чэрвень 2020 12:33

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Гурген Марціросаў

martirosovМарціросаў Гурген Амірханавіч нарадзіўся 15 лютага 1912 года ў вёсцы Чардахлы Елізаветпальскай губерніі. Ваяваў на Заходнім фронце, быў цяжка кантужаны, патрапіў у палон. Ваеннапалонным працаваў перакладчыкам. Кіраваў падпольнай групай. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І-й і 2-й ступені, ордэнам «Знак Пашаны», 13 медалямі, у тым ліку «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

У 1931 г. залічаны ў аспірантуру філасофскага аддзялення Азербайджанскага навукова-даследчага інстытута. З 2-га курса быў накіраваны на выкладчыцкую працу. Выкладаў і займаўся музейнай дзейнасцю ў Кіравабадзе, Ленінградзе, Ноўгарадзе. Дырэктар Куйбышаўскага краявога музея (кастрычнік 1936 - сакавіка 1937). Аспірант Інстытута філасофіі АН СССР (1940).

У 1941 годзе добраахвотнікам пайшоў на фронт, уступіў у Маскоўскае народнае апалчэнне. Ваяваў на Заходнім фронце, быў цяжка кантужаны, патрапіў у палон. Ваеннапалонным працаваў перакладчыкам у нямецкіх шпіталях ў Арле, Горках, Касцюкоўцы, Лідзе. Кіраваў падпольнай групай. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І-й і 2-й ступені, ордэнам «Знак Пашаны», 13 медалямі, у тым ліку «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

З 1945 па 1995 год працаваў у нашай ВНУ намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі, кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі, дэканам (з 1961 па 1967 г.) гісторыка-філалагічнага факультэта.

Кандыдат філасофскіх навук (1954). Член Саюза журналістаў СССР.

З успамінаў

8 снежня ў атрад «Іскра» прыбыла група (50 чалавек) ваеннапалонных, якія працавалі ў Лідскім ваенным шпіталі. Некаторыя з членаў групы, асабліва Марціросаў і Раманаў, шукалі сувязі з партызанамі.

Пачалася падрыхтоўка да пераходу ўсёй групай у партызанскі атрад, але да гэтага некаторыя члены групы забяспечвалі партызан медыкаментамі, бінтамі і інш. Калі план быў гатовы - старшы групы адправіў некалькіх працоўных сказаць нямецкаму афіцэру, што ў інтэрнаце з'явіліся вошы. Афіцэр неадкладна даў загад адправіць усіх рускіх у лазню разам з пасцельнай бялізнай. Ні адзін з рабочых не меў зброі, але пры шпіталі быў маленькі зброевы склад. Увечары 7 снежня ўсе з'язджаюць у лазню, 4 чалавекі застаюцца каля склада, а электраманцёр Раманаў выключае святло. Пакуль устанавілі святло - машына са зброяй была каля гарадской лазні. Афіцэр, які суправаджаў групу,  быў тут жа забіты Г. Галенчыкам і Г. Марціросавым. А група, забраўшы ўсе рэчы, на дзвюх машынах выехала з горада. Каля ракі Жыжма машыны былі знішчаны. Вараб'ёў Пётр вывеў з ладу ў гарадской лазні помпавую сістэму і электраматор. Група пры сыходзе ўзяла з сабой каля 2000 розных патронаў, 8 нямецкіх вінтовак, 8 пісталетаў, аўтамат (штурмавік), 3 акумулятары, хірургічныя інструменты, некаторую колькасць перавязачнага матэрыялу. Акрамя таго, тая ж група, якая адкрыла склад з вінтоўкамі, значна пашкодзіла астатнія машыны, тыя, што засталіся ў гаражы, чым зрабіла немагчымым пераслед.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.