Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Лістапад 2015 15:27

Турыстычна-спартыўны клуб «КРОНАН»

 

Турыстычна-спартыўны клуб «Кронан» на базе ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» створаны ў 2008 годзе.

Мэта работы клуба – аб'яднанне студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў усіх структур універсітэта для заняткаў актыўнымі відамі турызму.

На сённяшні дзень развіваюцца наступныя напрамкі работы клуба:

• спартыўнае арыентаванне;

• турыстычна-прыкладное мнагабор'е;

• арганізацыя правядзення паходаў;

• арганізацыя спартыўных і турыстычных спаборніцтваў і злётаў.

Зараз каманда клуба па магчымасці ўдзельнічае ў спаборніцтвах па спартыўным арыенціраванні ад гарадскога да міжнароднага масштабу. За час свайго існавання клуб правёў чатыры чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь, два Кубкі Беларусі, дзве матчавыя сустрэчы са скандынаўскімі спартсменамі і мноства рэгіянальных спаборніцтваў.

 Кантактны тэлефон: раб. 8(0152) 74-07-27.

Кантактная інфармацыя:

Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 3, КСА "Кронан"

http://kronanorient.grodno.net/index.php/ru/

Фотагалерэя