Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Чэрвень 2020 14:51

ФОТАФАКТ: Валанцёры атрада "Добрае сэрца" ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да экалагічнай акцыі «River Cleanup»

volonteryУ рамках міжнароднай ініцыятывы купалаўцы займаліся ачысткай прыбярэжнай зоны ракі Нёман.

Міжнародны праект па навядзенні парадку паблізу вадаёмаў стартаваў у 2017 годзе і быў накіраваны на ўборку берагоў Рэйна. Беларусь у экалагічным флешмобе ўдзельнічае ўпершыню. У 2020 годзе сотні актывістаў Гродзенскай і Мінскай вобласці, у ліку якіх студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, адначасова выйшлі на берагі Нёмана, каб навесці парадак на прыбярэжнай тэрыторыі.