Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 13:49

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Уладзімір Леўчанка

KNIGAЛеўчанка Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1918 года ў станіцы Каўказская Кубанскага краю.

Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1940 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 па 1944 год. Ваяваў у баях на Заходнім фронце, быў байцом партызанскага атрада імя К. Я. Варашылава, 3-ці Мінскай партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985).

У 1947 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага медыцынскага інстытута. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1960 года - дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, з 1964 - дацэнт кафедры заалогіі, анатоміі і фізіялогіі чалавека ГрДУ імя Янкі Купалы.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.