Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Чэрвень 2020 15:34

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых і Яўгеній Роўба

nagrady 2Згодна з указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароды прысуджаны прадстаўнікам розных сфер дзейнасці краіны.

 Згодна з указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароды прысуджаны прадстаўнікам розных сфер дзейнасці страны. Указам №191 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры выратаванні людзей падчас пажару, значны ўклад у ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці, развіццё чыгуначнага транспарту, машынабудавання, выдавецкай справы і кнігадрукавання, заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, гандлю, навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Бялых. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таксама прысвоены ганаровыя званні. Так, загадчыку кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгенію Роўбе прысвоена званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».