Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Чэрвень 2020 15:01

Студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны дыпломам канферэнцыі «Навуковая супольнасць студэнтаў XXI стагоддзя. Тэхнічныя навукі»

Удзельнікамі завочнай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі сталі студэнты ўстаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі.

Студэнт 4 курса спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый" Ян Эйсмант па рашэнні рэдакцыйнай калегіі студэнцкай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковая супольнасць студэнтаў XXI стагоддзя. Тэхнічныя навукі» адзначаны дыпломам за лепшую навуковую працу «Новыя рашэнні ў стварэнні правадоў ЛЭП». Таксама дыпломам узнагароджаны навуковы кіраўнік студэнта - старшы выкладчык кафедры электратэхнікі і электронікі Ірына Гаўрылава.

Варта адзначыць, што канферэнцыя праходзіла ў дваццаці сектарах тэхнічнай накіраванасці. Аўтары лепшых даследаванняў узнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў канферэнцыі ў дзвюх намінацыях: «Выбар аргкамітэту» і «Інтэрнэт-галасаванне» - работы, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў у сацыяльных сетках Facebook і "Вконтакте".


20786 220786 3