Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Чэрвень 2020 10:43

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Марк Лявіцкі

KNIGAМарк Яфімавіч Лявіцкі нарадзіўся ў 1903 годзе ў г. Нароўля Мінскай губерніі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з канца 1942 года. Змагаўся на Заходнім фронце са студзеня па лістапад 1943 года. Быў кантужаны 16 лістапада 1943 года, 15 сакавіка 1944 года дэмабілізаваны.

Марк Лявіцкі ўзнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945».

У 1946 - 1956 гадах Марк Яфімавіч Лявіцкі быў намеснікам дырэктара па вучэбнай і навуковай працы ў Гродзенскім педагагічным інстытуце.

З узнагароднага ліста:

«Марк Яфімавіч Лявіцкі ўдзельнічаў на франтах Айчыннай вайны са снежня 1942 па лістапад 1943 года. Па заданні палітаддзела і штаба 153-ай стралковай дывізіі Заходняга фронту сістэматычна праз гучнагаварыцель на нямецкай мове ў траншэі суперніка перадаваў агітацыйныя матэрыялы для нямецкіх салдат і афіцэраў. Двойчы выяўляў падрыхтоўку суперніка да наступу. Падчас перадачы агітматэрыяла 17 лютага 1942 года быў кантужаны. Узнагароджаны Урадавай ўзнагародай - медалі "За баявыя заслугі".

31 мая 1945 года».

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.