Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Чэрвень 2020 15:03

Каманда студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоена дыплома на Рэспубліканскай Алімпіядзе па менеджменце ў галіне якасці

feuАлімпіяда прайшла ў онлайн-рэжыме на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.

Рэспубліканская Алімпіяда па менеджменце ў галіне якасці праходзіць ужо сёмы раз. Яе мэта - павышэнне матывацыі моладзі да атрымання новых ведаў і кампетэнцый ў галіне сістэмнага менеджменту. У рамках першага этапу профільныя кафедры устаноў вышэйшай адукацыі і Рэспубліканская экспертная камісія выбралі лепшыя рэфераты па актуальных пытаннях у галіне менеджменту якасці, падрыхтаваныя асобнымі ўдзельнікамі або камандамі-удзельніцамі. На другім этапе студэнтам трэба было прайсці онлайн-тэсціраванне. Пераможцы вызначаліся па выніках усіх тураў.

За дыпломы пераможцаў змагаліся каля 80 студэнтаў з 9 устаноў вышэйшай адукацыі: Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Купалаўскі ўніверсітэт на алімпіядзе прадставіла каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Святланы Крэчка. Уладзіслаў Банцэвіч, Дар'я Лунь, Аляксандра Рудзяга і Дар'я Хрышчановіч сталі фіналістамі першага этапу алімпіяды і прынялі ўдзел у другім. Купалаўцы прадставілі даклад і прэзентацыі на тэму «Сучасныя метады і інструменты менеджменту якасці». Па выніках абодвух тураў рабяты ўдастоены дыплома «За шматбаковы аналіз сучасных метадаў і інструментаў менеджменту якасці».

Варта адзначыць, што каманда факультэта эканомікі і кіравання прымае ўдзел у алімпіядзе другі раз: у 2019 годзе студэнтка 3 курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» Дар'я Хрышчановіч была ўдастоена дыплома III ступені.