Надрукаваць гэтую старонку

Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыка (АЗД)

Год уступлення ГрДУ імя Я.Купалы ў АЗД - 2019.

Расійска-беларуская Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыка (АЗД) была заснаваная ў 2019 года напярэдадні 110-гадовага юбілею выбітнага савецкага дыпламата, ураджэнца Беларусі Андрэя Андрэевіча Грамыкі.

Асацыяцыя ставіць мэтай пашырэнне дыялогу і падтрымку навукоўцаў і маладых спецыялістаў аналітыкаў па пытаннях правядзення даследаванняў у сферы міжнародных адносін. Установачая канферэнцыя Асацыяцыі адбылася 12 красавіка 2019 г. у рамках Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Былі абмеркаваны задачы і планы працы Асацыяцыі, абраныя Прэзідыум Навуковага савета і Апякунскі савет Асацыяцыі, у склад якой увайшоў Пасол Рэспублікі Беларусь у Расіі У.І. Сямашка.

Сузаснавальнікі Асацыяцыі - Інстытут Еўропы РАН, МДІМА МЗС Расіі і Асацыяцыя расійскіх дыпламатаў, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.