Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Чэрвень 2020 15:10

Супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы прысвоена вучонае званне

vivshuiemПасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 3 чэрвеня.

Вучонае званне дацэнта прысвоена начальніку аддзела менеджменту якасці, дацэнту кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Сяргею Шчарбінінe і адказнаму сакратару рэдакцыі навуковага часопіса "Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы", дацэнту кафедры турызму і культурнай спадчыны Наталлі Шаршаневіч.

Акрамя таго, вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана выпускніку аспірантуры Сяргею Рудзевічу. Навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Грынь. Абарона дысертацыі адбылася 28.02.2020 у савеце па абароне дысертацый К 02.14.02 пры ГрДУ імя Янкі Купалы.