Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Чэрвень 2020 11:12

Прадстаўнікі Купалаўскага універсітэта прынялі ўдзел у XIV Міжнародным студэнцкім форуме «Выхаванне дзяцей і моладзі ў сучасным свеце»

20701 1Форум прайшоў з 20 па 22 мая ў рэжыме онлайн ў Валгаградскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным універсітэце.

Удзельнікамі міжнароднага онлайн-мерапрыемства сталі каля 200 чалавек, у тым ліку, студэнты і выкладчыкі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Форум праводзіўся з мэтай садзейнічання развіццю сацыяльнай актыўнасці, навукова-даследчай культуры і творчаму патэнцыялу студэнтаў у працэсе абмену вопытам, традыцыямі, дасягненнямі розных ВНУ Расіі, блізкага і далёкага замежжа.

XIV Міжнародны студэнцкі форум адкрыўся пленарным пасяджэннем, на якім ад Купалаўскага ўніверсітэта з прывітальным словам да прысутных звярнулася дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Лапкоўская. Таксама ў ходзе пасяджэння ўдзельнікі прадставілі некаторыя вынікі сваіх навуковых даследаванняў, абмяняліся думкамі і поглядамі па актуальных пытаннях выхавання моладзі. Так, даклад «Мадэль маніторынгу навучэнцаў X-XI класаў» прадставіла магістрант, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Гродна» Юлія Алізаровіч.

Праца форуму працягнулася ў рамках секцый. Студэнтка педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Чапля выступіла з дакладам «Сеткавы праект у пачатковай школе як сродак эфектыўнага дасягнення мэтаў адукацыі», а студэнткі магістратуры Дар'я Вайцяховіч, Марта Сярдзюк-Афанасьева і студэнтка 3 курса Марына Гянечка - з абаронай адукацыйнага праекта «Дзіцячая экалагічная студыя INVENTA». Студэнткі 2 курса педагагічнага факультэта Івона Ігнатовіч, Таццяна Чапля, Юлія Шчэрба прэзентавалі сацыяльны праект «REALнае жыццё».

Міжнародны студэнцкі форум «Выхаванне дзяцей і моладзі ў сучасным свеце» завяршыўся падвядзеннем вынікаў і планамі правядзення XV Юбілейнага форуму.