Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Чэрвень 2020 12:54

Online-конкурс навукова-даследчых работ школьнікаў «Фізіка вакол нас» прайшоў на фізіка-тэхнічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

fizikiУдзел у конкурсе прынялі навучэнцы 7-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі Гродна і Гродзенскага раёна.

У рамках online-мерапрыемства рабяты прэзентавалі вынікі сваіх навукова-даследчых работ: удзельнікі вывучалі ўласцівасці магнітнай вадкасці, даследавалі вымярэнне сонечнай актыўнасці і стварэнне крыніцы электрычнага току з дапамогай п'езаэлектрычных элементаў і інш. Праекты школьнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта.

Па выніках ацэнкі ў тройцы лепшых апынуліся праекты навучэнцаў з сярэдняй школы № 1 г. Скідаля. Так, дыплом I ступені атрымаў Мікіта Раманцэвіч з навукова-даследчай працай «Магнітныя пагоркі». Аляксандра Даніловіч прадставіла навукова-даследчую працу «Вывучэнне актыўнасці Сонца радыёметрычным метадам» і атрымала дыплом II ступені. Навукова-даследчая работа «Вывучэнне сілы трэння: залежнасці каэфіцыента трэння ад адноснай хуткасці датыкальных цел», выкананая Карынай Мхітаран і Паўлам Юроўскім, удастоена дыплома III ступені. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікаты аб удзеле.

Арганізатары адзначаюць, што асноўная мэта онлайн-конкурсу - садзейнічанне інтэлектуальнаму развіццю і далучэнне да навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў, павышэнне іх пазнавальнай актыўнасці, а таксама інфармаванне дзяцей і вучнёўскай моладзі пра перспектывы атрымання адукацыі ў галіне фізікі, тэхнікі і лічбавых тэхналогій.