Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Май 2020 18:12

Наваселле ўсё бліжэй: у новым інтэрнаце ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна вядуцца аддзелачныя работы

20507 4Інтэрнат Купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Дубко плануюць увесці ў эксплуатацыю ўжо ў 2020 годзе.

Нагадаем, што будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко пачалося ў сакавіку 2019 года. Пасля ўводу новага будынку ў эксплуатацыю паказчык забяспечанасці студэнтаў інтэрнатам дасягне больш за 85%. Сучасны 13-павярховы інтэрнат адкрые дзверы 1030 купалаўцам. На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, буфет, медыцынскі блок. Усяго ў інтэрнаце будзе 168 трохпакаёвых жылых блокаў, у кожным пакоі - па два чалавекі. У кожным блоку - кухня, абсталяваная неабходнай тэхнікай і мэбляй, санвузел і душавая. На тэрыторыі інтэрната размесціцца спартыўная пляцоўка, палі для баскетбола, міні-футбола і хакея.

Увод у эксплуатацыю новага інтэрната па вуліцы Дубко дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць у жыллі большасці іншагародніх студэнтаў, якія маюць патрэбу, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню экспарту адукацыйных паслуг ГрДУ імя Янкі Купалы.

Усе навіны пра ход будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы можна знайсці тут.