Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Май 2020 16:31

У Купалаўскім універсітэце стартавала летняя экзаменацыйная сесія

20141 1Экзамены праводзяцца вочна пераважна ў пісьмовай форме ў аўдыторыях універсітэта. Выконваюцца ўсе неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Так, пры складанні раскладу ўлічваецца неабходнасць правядзення санітарнай апрацоўкі аўдыторый і мінімізацыі колькасці студэнтаў, якія адначасова знаходзяцца ў карпусах.

Акрамя таго, колькасць пасадачных месцаў у аўдыторыях, дзе праходзяць экзамены, перавышае колькасць студэнтаў у групе не менш, чым у два разы. Пры неабходнасці ажыццяўляецца падзел груп на падгрупы, для якіх экзамен праводзіцца ў адзін дзень, але ў розны час. Выконваюцца санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні: дыстанцыя не менш 1,5 метра, выкарыстанне індывідуальных сродкаў абароны - масак і пальчатак.

Варта адзначыць, што студэнтам, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, пры наяўнасці пацвярджаючага дакумента ў індывідуальным парадку па іх заяве прадастаўлена магчымасць здачы экзамена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з абавязковай візуалізацыяй. Экзамен з выкарыстаннем ІКТ праводзіцца ў вуснай форме з захаваннем відэазапісу. Пры наяўнасці ліста непрацаздольнасці праходжанне бягучай атэстацыі студэнту пераносіцца на верасень.

Завершыцца гадовая экзаменацыйная сесія ў студэнтаў дзённай і вячэрняй формаў навучання 17 чэрвеня. З 18 чэрвеня пачнуцца дзяржаўныя экзамены і абароны дыпломных работ і магістарскіх дысертацый. Для студэнтаў завочнай формы навучання экзамены і залікі перанесены на верасень.