Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Лістапад 2015 13:48

Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» прыняў ГрДУ імя Янкі Купалы

12413 6У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 10 лістапада 2015 года адбыўся дабрачынны канцэрт «Добрае сэрца» і адкрылася выстава творчых работ дзяцей-інвалідаў і інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў рамках рэспубліканскага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе». Актыўны ўдзел у акцыі прынялі валанцёры нашай ВНУ.

Акцыя накіравана на збор сродкаў для лячэння маленькага гродзенца Ягора Дузя, якому ўрачы паставілі дыягназ «прыроджаны парок развіцця страўнікава-кішачнага тракту». Хлопчык перанёс ўжо некалькі аперацый, і каб мець шанец на жыццё, яму неабходная яшчэ адна.

На канцэрце перад гледачамі з кранальнымі песнямі выступілі зоркі беларускай эстрады і папулярныя выканаўцы: спявачкі Іна Афанасьева, Вольга Плотнікава і Вольга Калеснікава, ансамбль "Песняры" і многія іншыя. Цікавыя харэаграфічныя нумары прадставіў танцавальны калектыў ГрДУ імя Янкі Купалы "Адэпт".

Так, Вольга Плотнікава, выступаючы перад гарадзенцамі, адзначыла: «Калі шмат людзей думае пра тое, як дапамагчы аднаму адзінаму дзіцяці, тады ўсе нашы думкі аб'ядноўваюцца і робяць нас моцнымі, робяць сілу нашых думак яшчэ вялікімі і чалавек здаравее на стадыі таго, як ён прысутнічае на канцэрце».

На просьбу аб дапамозе адгукнуліся прадстаўнікі органаў мясцовай улады, буйных прадпрыемстваў, купалаўскага універсітэта і іншых устаноў адукацыі горада, а таксама звычайныя гродзенцы, якія прыйшлі ў гэты дзень падтрымаць сям'ю Ягора.

Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Дзяніс Рыгоравіч Чарняк ў канцы акцыі адзначыў неабходнасць і важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, якія гуртуюць ўвесь свет і даюць магчымасць людзям жыць паўнавартасна.

 

Даведка

Марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» праходзіць з красавіка 2015 года пад эгідай валанцёрскага руху ГА «БРСМ» - «Добрая Сэрца». Дабрачынныя мерапрыемствы адбыліся ў Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў сталіцы - горадзе Мінску. Наступная акцыя пройдзе - 3 снежня (у Міжнародны дзень інвалідаў) у Віцебску, а завяршальная - 11 снежня ў Брэсце.

Валанцёры ГА «БРСМ» падчас марафону праводзяць дабрачынныя канцэртныя праграмы, арганізоўваюць збор адраснай матэрыяльнай і іншай дапамогі якія жывуць у нястачы, аказваюць дапамогу ў навядзенні парадку, добраўпарадкаванні тэрыторый, дастаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, дапамагаюць пажылым людзям, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працы, камсамольскага руху, наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дзіцячыя дамы, прытулкі, рэабілітацыйныя цэнтры, бальніцы і г.д.

У рэгіёнах краіны і Мінску пад эгідай дабравольніцкага руху БРСМ «Добрае Сэрца» створана больш за тысячу валанцёрскіх атрадаў, якія аб'ядноўваюць каля 27 тысяч юнакоў і дзяўчат. Толькі ў Гродзенскай вобласці дзейнічае 126 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю каля 3 тысяч добраахвотнікаў.