Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Май 2020 21:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы ў анлайн-фармаце праходзяць мерапрыемствы ў межах Дзён славянскага пісьменства і культуры

slavyanskaya pismennostДа ўдзелу ў конкурсах і анлайн-канцэрце запрашаюцца студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

 

У праграме мерапрыемства – конкурсы каліграфіі і сэнсаў, сінквейнаў, творчых работ “От АЗЪ до Я”, а таксама алімпіяда па стараславянскай мове. Заданні алімпіяды, прысвечанай дзейнасці славянскіх асветнікаў Мяфодзія і Кірыла, даступныя анлайн. Каб стаць удзельнікам алімпіяды, неабходна выканаць тэст на рускай альбо беларускай мовах. Купалаўцы, аматары славянскага пісьменства і культуры, могуць прыняць удзел не толькі ў інтэлектуальных спаборніцтвах, але і ў літаратурна-музычнай анлайн-эстафеце “Славянскі фестываль”.

Святкаванне Дзён славянскага пісьменства і культуры ў ГрДУ імя Янкі Купалы прадоўжыцца да 24 мая. Менавіта гэта дата адзначаецца славянамі як Дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла. Больш падрабязная інфармацыя аб усіх тэматычных мерапрыемствах, у тым ліку аб умовах правядзення конкурсаў, алімпіяды па стараславянскай мове і літаратурна-музычнай эстафеты, размешчана на сайце філалагічнага факультэта ўніверсітэта.