Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Ліпень 2019 21:16

Магістрант факультэта мастацтваў і дызайну стала лаўрэатам Міжнароднага музычнага конкурсу ў Сан-Рэма

sanremo1Конкурс «Sanremo music international competition 2020» прайшоў у Італіі 30 чэрвеня.

Магістрант факультэта мастацтваў і дызайну спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» Валерыя Лукіна пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры музычнага мастацтва Ганны Зайцавай стала лаўрэатам Міжнароднага музычнага конкурсу ў Сан-Рэма ў катэгорыі «Дырыжорскае мастацтва, харавое дырыжыраванне, дырыжор аркестра».

Пераможцы былі названыя ў некалькіх намінацыях, сярод якіх «Сольнае выканальніцтва - інструментальнае», «Ансамблі, хоры і аркестры - ансамблі», «Кампазіцыя», «Дрыжорскае мастацтва, Харавое дырыжыраванне, Дырыжор аркестра». Удзел у конкурсе прынялі як творчыя калектывы, так і асобныя выканаўцы.

Варта адзначыць, што ў склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры і СМІ Францыі, Еўропы, Азіі і Амерыкі, выкладчыкі вядучых устаноў вышэйшай прафесійнай адукацыі Еўропы.

Асноўная мэта конкурсу - падтрымка і вызначэнне таленавітых дзяцей, моладзі і прафесійных калектываў, вызначэнне іх майстэрства і прафесіяналізму.

 

sanremo2