Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Лістапад 2019 17:37

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы - лаўрэат міжнароднага студэнцкага конкурсу па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»

Удзел у конкурсе, які адбыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, прынялі студэнты Беларусі і Расіі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на конкурсе прадставілі студэнты 5 курса спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» інжынерна-будаўнічага факультэта Максімільян Саттараў, Вераніка Лявон, Кірыл Жалудковіч, Яўген Макараў, Ігар Юргель.

Падчас конкурсу камандам было неабходна распрацаваць архітэктурна-канструктыўнае рашэнне аднапавярховага шматпралётнага прамысловага будынку з прапрацоўкай пытанняў тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва, пасля чаго прэзентаваць праект журы - прадстаўнікам праектных і будаўнічых арганізацый. Па выніках першага этапу Максімільян Саттараўв стаў першым у асабістым заліку.

Акрамя таго, адбыўся конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў 2018/2019 навучальнага года. Працы выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігара Козела, навуковы кіраўнік - загадчык кафедры будаўнічых канструкцый Анатоль Давідовіч, і Уладзіміра Юнкевіча, навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці Анатоль Міклашэвіч, адзначаны дыпломам III ступені.