Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Снежань 2019 15:22

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Дудараў заваяваў золата XXXIV Чэмпіянату свету па скачках на батуце ў камандным першынстве

dudorovЧэмпіянат свету праходзіў з 28 лістапада па 1 снежня ў Токіо.

 

Узнагароды чэмпіянату свету - 15 камплектаў - аспрэчвалі 340 спартсменаў з 37 краін. Па 8 фіналістаў у мужчынскіх і жаночых індывідуальных скачках атрымалі запаветныя ліцэнзіі на Алімпіяду.

У складзе зборнай каманды Беларусі выступалі прадстаўнікі Гродзенскай СДЮШАР № 3 - вопытныя Ангеліна Хоць, Арцём Жук, а таксама малады Аляксей Дудараў, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам Ірыны Бараноўскай.

Для студэнта факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта Аляксея Дударава чэмпіянат свету ў Токіо стаў першым на дарослым узроўні. Менавіта яму было наканавана вярнуцца з сусветнага форуму з залатым медалём. Уладзіслаў Ганчароў, Алег Рабцаў (Віцебск), Іван Літвіновіч (Вілейка) і Аляксей Дудараў - пераможцы камандных спаборніцтваў. У вырашальны раўнд прабіліся 5 наймацнейшых зборных. У кваліфікацыі беларусы сталі другімі, саступіўшы толькі кітайцам. У фінале сітуацыя змянілася. Беларусь заваявала заслужанае першае месца (180.390). Спартсмены Паднябеснай адсталі на 40 тысячных балаў. Бронзавыя медалі ў актыве ў расіян.

Для прадстаўнікоў гэтага віду спорту турнір стаў галоўным у сезоне: акрамя медалёў, спартсмены змагаліся за алімпійскія ліцэнзіі. Спаборніцтвы праходзілі ў сучасным гімнастычным цэнтры «Арыэйк», узвядзенне якога завяршылася роўна месяц таму. Менавіта батутыстам выпаў гонар першымі выпрабаваць знакавы аб'ект, на якім ужо ў наступным годзе чакаюцца алімпійскія старты ў скачках на батуце, спартыўнай і мастацкай гімнастыцы. Месціць сучасная арэна 12 тысяч гледачоў.

Дарэчы, для батутыстаў Чэмпіянат свету па скачках на батуце з'яўляецца другім па важнасці пасля Алімпійскіх гульняў у рэйтынгу спаборніцтваў. За ўсю гісторыю чэмпіянату беларускія спартсмены на п'едэстал уздымаліся толькі сем разоў. А дамагчыся такога поспеху - атрымаць запаветнае «золата» - беларускім батутыстам удавалася 25 гадоў таму.

По матэрыялах  Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама