Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Сакавік 2020 10:58

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца Рэспубліканскай універсіяды - 2020 па грэка-рымскай барацьбе

IMG 9990Спаборніцтвы прайшлі ў Купалаўскім універсітэце 3 і 4 сакавіка і аб'ядналі прадстаўнікоў дваццаці ўніверсітэтаў Беларусі.

 

Серабро ў каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, на трэцяй прыступцы п'едэстала - Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны.

Так, купалаўцы Максім Высоцкі (55 кг), Дзмітрый Сулягін (60 кг), Андрэй Дэмбіцкі (72 кг) і Павел Лях (82 кг) - пераможцы ў сваіх вагавых катэгорыях. Ілля Лаўрыновіч (87 кг) і Арцём Шумскі (97 кг) сталі другімі. На трэцім месцы - Ян Нядугаў (67 кг) і Расціслаў Болтах (97 кг). Трэнер каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - прафесар Вячаслаў Максімовіч.

Акрамя таго, магістрант факультэта фізічнай культуры Ілля Лаўрыновіч узнагароджаны спецыяльным прызам Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «За волю да перамогі». Прыз уручыў генеральны сакратар асацыяцыі Віталь Карнавушанка

.