Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Май 2020 16:03

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у Міжнародным форуме «Прастора Еўразіі»

20246 1У рамках Форуму моладзь з пяці краін атрымае магчымасць паўдзельнічаць у дзелавой гульні, навуковай канферэнцыі, а таксама пазмагацца за медыяпрэмію.

Міжнародны форум «Прастора Еўразіі» пройдзе 22 - 24 верасня ў Маскве і аб'яднае ўдзельнікаў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза - Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Праект дазволіць маладым лідэрам і экспертам уключыцца ў працу па рашэнні стратэгічных задач развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.

Асноўнымі мерапрыемствамі Форуму стануць дзелавая гульня "Міжнародная мадэль ЕАЭС" для маладых лідэраў, навуковая канферэнцыя «Вялікая Еўразія - 2030» з публікацыяй работ для маладых эканамістаў, палітолагаў, дыпламатаў, гісторыкаў, кіраўнікоў, а таксама падвядзенне вынікаў медыяпрэміі студэнцкіх і маладзёжных СМІ для маладых аглядальнікаў і журналістаў. Фіналісты і пераможцы конкурсаў будуць адабраны прафесійным журы і запрошаны ў Маскву для вочнага ўдзелу. Таксама ў рамках Форуму плануецца правядзенне лекцый і майстар-класаў вядучых спецыялістаў у галіне эканомікі, міжнародных адносін, журналістыкі і навуковай дзейнасці.

Для ўдзелу ў адным або некалькіх мерапрыемствах Форуму неабходна да 1 ліпеня падаць заяўку на сайце forum.gaugn.ru і прыкласці конкурсныя матэрыялы. Там жа можна знайсці ўсе падрабязнасці міжнароднага праекта.

Арганізатарамі Міжнароднага форуму «Прастора Еўразіі» выступаюць Дзяржаўны акадэмічны ўніверсітэт гуманітарных навук (ДАУГН), аўтаномная некамерцыйная арганізацыя «Міжрэгіянальны экспертны цэнтр». Форум праводзіцца пры падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў.