Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Снежань 2019 14:13

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла другое месца на Кубку па хакеі з шайбай сярод зборных каманд устаноў вышэйшай адукацыі

hokkeyСпаборніцтвы адбыліся на базе спартыўнага комплексу "Хваля" Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Пінску.

Кубак па хакеі з шайбай сярод зборных каманд устаноў вышэйшай адукацыі прайшоў упершыню. У фінальнай гульні каманда Купалаўскага ўніверсітэта саступіла Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры і заняла другое месца.

Трэнер каманды - студэнт факультэта фізічнай культуры Сяргей Аліеў.