Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Чэрвень 2015 10:06

Мужчынская каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала другой на фінальных спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды - 2015 па пляжным валейболе

11279 3Завяршыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды - 2015 па пляжным валейболе, якія прайшлі з 4 па 7 чэрвеня 2015 на базе філіяла Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мазыры.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 100 студэнтаў-спартсменаў з 26 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў - жаночая і мужчынская каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 3 майстры спорту, 10 кандыдатаў у майстры спорту. 57 удзельнікаў мелі I разрад, 30 спартсменаў - II разрад.

Судзейскі корпус узначалілі галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Генадзьевіч Карпенка (вышэйшая нацыянальная катэгорыя) і галоўны сакратар Аркадзій Іосіфавіч Цвіян (вышэйшая нацыянальная катэгорыя).

Па выніках правядзення фінальных спаборніцтваў па пляжным валейболе сярод мужчын каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла другое месца.

Першымі сталі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, трэцімі - спартсмены Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У фінальных спаборніцтвах па пляжным валейболе сярод жаночых каманд спартсменкі нашай ВНУ сталі пятымі.

Пераможцай спаборніцтваў стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, другое месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, трэцяе - прадстаўніцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.