Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Май 2020 13:32

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Дзмітрый Зяньковіч

zenkovichДзмітрый Мацвеевіч Зяньковіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Старая Радча Круглянскай воласці Магілёўскай губерніі. Пайшоў на фронт 1 ліпеня 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Чырвонай Арміі на пасадзе палітпрацаўніка на Паўночна-Заходнім, 3-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі». Вайсковае званне - капітан у адстаўцы.

З 1973 па 1975 год Дзмітрый Мацвеевіч Зяньковіч быў дацэнтам кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.

З узнагароднага ліста:

«З 1 ліпеня 1941 года Зміцер Мацвеевіч Зяньковіч працуе на пасадзе аперупаўнаважанага ГА НКУС 485-га знішчальнага авіяпалка, з якім удзельнічаў у баях на Ленінградскім і Паўночна-Заходнім франтах. З працай спраўляецца добра. Правільна і ўмела прышчапляе асабістаму складу палка бальшавіцкую пільнасць і захаванне дзяржаўнай таямніцы. Усю сваю працу нацэльвае на дапамогу камандаванню ў выкананні баявых задач па разгроме нямецкага фашызму. Актыўна і энергічна вёў барацьбу з усякага роду праявамі варожага і нядобранадзейнага ў палітычным дачыненні элемента, а выяўленых асоб падобнага роду своечасова перадаваў суду Ваеннага трыбунала.

Дзякуючы правільнай пастаноўцы чэкісцкай работы і прывіццю ў асабістага складу палка паўсядзённай пільнасці за ўвесь час вайны не было ніводнага выпадку дэзертырства, здрады Радзіме, дыверсіі і іншых адмоўных з'яў.

16 лютага 1943 года».

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.