Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Май 2020 14:24

У Беларусі змесцяць тэрміны ўступнай кампаніі

20021 0У Беларусі змесцяць тэрміны ўступнай кампаніі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка. Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца з 25 чэрвеня.

– У бліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, - гэта дакладна, - заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што тэсціраванне па найбольш масавых прадметах падзеляць на два дні:

- Руская мова і матэматыка, дзе запісваецца найбольшая колькасць абітурыентаў, падзелім на два дні. Гэта будзе такая навіна, але гэта не значыць, што тэст першага дня будзе такі самы і на другі дзень. У нас па кожным прадмеце створана даволі вялікая база, і кожны раз дзяржкамісія метадам камп'ютэрнага адбору прадаставіць адпаведны тэст. Усе тэсты створаны па праграме агульнай сярэдняй адукацыі. Як заўсёды, патрэбныя веды і падрыхтаванасць абітурыентаў, - сказаў Ігар Карпенка.

Па матэрыялах БЕЛТА