Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Май 2020 09:33

ГрДУ імя Янкі Купалы перадаў урачам Шпіталю хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна 500 трымальнікаў для ахоўных масак

19997 2Спецыяльнае прыстасаванне, якое палягчае нашэнне медыцынскай маскі, ствараюць у Тэхнапарку Купалаўскага ўніверсітэта. 

Супрацоўнікі Навукова-тэхналагічнага парку пры дапамозе тэхналогіі лазернай рэзкі ствараюць трымальнікі для камфортнага нашэння медыцынскіх масак, якія зніжаюць ціск на вушы ад гумак. Прылада ўяўляе сабой пластыкавую палоску з трымальнікамі, за якія можна замацаваць гумкі маскі.

Купалаўскі ўніверсітэт ужо не ў першы раз дапамагае медыцынскім работнікам. У тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы штодня выпускаюць універсальныя ахоўныя экраны, выкарыстоўваючы тэхналогіі лазернай рэзкі і 3D-друку, а таксама вырабляюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў. Ужо рэалізавана больш за 1500 ахоўных экранаў. Сто ахоўных экранаў для медыкаў, закупленых за кошт сродкаў прафкамаў работнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, накіраваныя ў лячэбныя ўстановы абласнога цэнтра. Разам з ахоўнымі экранамі прафсаюзныя актывісты - супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - перадалі лячэбным установам горада Гродна распыляльнікі для санітарнай апрацоўкі рук. Акрамя таго, Купалаўскі ўніверсітэт перадаў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі сертыфікат на суму 3 000 рублёў.