Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Май 2020 09:31

Другі тур Алімпіяды па псіхалогіі для навучэнцаў школ адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы 16 мая

Без имени 1Удзельнікамі заключнай часткі алімпіяды стануць 25 школьнікаў, якія ў рамках першага тура самастойна выконвалі і прэзентавалі навукова-даследчую працу.

 

Алімпіяда праводзіцца па трох псіхалагічных дысцыплінах: «Агульная псіхалогія», «Сацыяльная псіхалогія» і «Псіхалогія асобы». Арганізатары адзначаюць, што заданні алімпіяды носяць творчы характар, фармуюць у вучняў разуменне важнай ролі псіхалогіі, павышаюць матывацыю да яе паглыбленага вывучэння.

Першы тур алімпіяды прайшоў у фармаце абласнога конкурсу навукова-даследчых работ па псіхалогіі «XXI стагоддзе як псіхазойская эра». У рамках другога тура ўдзельнікам трэба будзе выканаць шэраг заданняў у намінацыях «Тэставыя заданні», «Крыжаванка», «Псіхалогія ў малюнках», «Рашэнне сітуацыйнай задачы».

У намінацыі «Тэставыя заданні» навучэнцам будзе неабходна адказаць на дзесяць пытанняў па вучэбнай дысцыпліне "Грамадазнаўства". Таксама рабяты правераць свае веды псіхалагічных тэрмінаў падчас рашэння задання-крыжаванкі. Адказаць на дзесяць пытанняў удзельнікам прапануюць у рамках намінацыі «Псіхалогія ў малюнках», а вырашыць сітуацыйныя задачы за 15 хвілін - у намінацыі «Рашэнне сітуацыйнай задачы».

Кожная намінацыя будзе ацэнена журы шляхам публічнага выстаўлення адзнак. Пераможцамі алімпіяды стануць удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў за ўдзел у двух турах.