Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Май 2020 13:32

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2020»

MediaУ 2020 годзе ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу аб'ядналі тэмы «Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край» і «ALMA MATER у маім лёсе».

II Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2020» падвёў свае вынікі. У 2020 годзе Фестываль упершыню адбыўся ў лічбавым фармаце. Імёны ўсіх пераможцаў - Лаўрэатаў I, II, III ступені, уладальнікаў Спецыяльных дыпломаў журы, а таксама двух пераможцаў інтарнет-галасавання за прыз глядацкіх сімпатый - размешчаны  на інтарнет-старнцы фестывалю.

Журы вызначыла 64 фіналісты, ацаніўшы больш за 340 работ у 5 намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ, радыё)», «Фотапраект», «Інтарнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Удзельнікі спаборнічалі ў дзвюх катэгорыях: Юніёры - навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі і Профі - студэнты ўніверсітэтаў.

Самая высокая канкурэнцыя разгарнулася ў намінацыі «Фотапраект». Больш за 100 работ сапернічалі за права атрымаць узнагароды фестывалю. Дыплом I ступені ў катэгорыі Юніёры атрымаў навучэнец сярэдняй школы № 40 г. Гродна Алег Набокін за праект «Раса». Уладальнікам Дыплома I ступені ў катэгорыі Профі стаў праект «Гомель. Парк. Асаблівы ракурс» студэнта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога Іллі Грыгарэнка.

Дыплом I ступені ў намінацыі "Электронныя СМІ (ТБ, радыё)" у катэгорыі Профі за праект «ВГУSTART» атрымалі прадстаўнікі ВДУ імя П. М. Машэрава Аляксандр Гергаеў і Сяменчанка Ганна. Лепшай працай у катэгорыі Юніёры прызнаны сумесны праект Ганны Адашкевіч з Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і Вадзіма Запасніка з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Памяць мінулага - Будучыня сённяшняга».

У ліку работ, дасланых на конкурс, значную долю склалі праекты ў намінацыі "Друкаваныя СМІ". Гэта студэнцкія і школьныя часопісы, газеты, лонгрыды, а таксама цыклы артыкулаў, апублікаваныя не толькі на сайтах школ, але і ў розных беларускіх сродках масавай інфармацыі. Абсалютным пераможцам у катэгорыі Юніёры стала школьная газета «Без назваў» навучэнцаў Старобінскай сярэдняй школы Салігорскага раёна, аўтары - Яніна Данілевіч, Ксенія Кароткая, Ульяна Ярмольчык, Рыта Антановіч, Карына Бародка, Яўген Шырын. Дыплом I ступені ў катэгорыі Профі заваяваў часопіс студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка" ГрДУ імя Янкі Купалы «FOODART».

Аўтары камунікацыйных праектаў прадставілі на конкурс сацыяльна значныя ідэі - па абароне навакольнага асяроддзя, павелічэння турыстычнай прывабнасці краіны, развіццю маладзёжных ініцыятыў. Пераможцам у катэгорыі Юніёры стаў камунікацыйны праект «АЛЬЯНС «ECO4POST» (ЭКОФОРПОСТ) навучэнцаў Дзяржаўнай гімназіі №1 г. п. Зэльва, аўтары - Ксенія Разумоўская, Дар'я Папко, Лізавета Камарэц. Дыплом I ступені ў катэгорыі Профі заваяваў праект «Мэйпл» студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Журналістыка" ГрДУ імя Янкі Купалы Мікіты Панцэвіча і Дыяны Сцяпанавай.

Няпроста прымаць рашэнне было членам журы, ацэньваць інтарнэт-праекты канкурсантаў. Сайты, акаўнты ў сацыяльных сетках, YouTube-каналы, вэб-квэсты: фестываль паказаў, што моладзь Беларусі смела асвойвае лічбавыя фарматы. Безумоўным пераможцам у катэгорыі Юніёры стаў YouTube-канал пра футбол «Хлопцы з двара» навучэнца Дзяржаўнай гімназіі № 1 г. п. Зэльва Кірылы Малімонава. Пераможца ў катэгорыі Профі - праект «110 год мова гучыць у ВДУ», аўтары - Наталля Тарарышкіна, Наталля Пушкарова, Таццяна Чабаторонак, Валянціна Крук, Алена Юхно, Вікторыя Чакушка.

Сёння былі падведзены вынікі онлайн-галасавання за прыз глядацкіх сімпатый. У запісе Студэнцкага медыяцэнтра пры кафедры журналістыкі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте на працягу 5 дзён усе жадаючыя маглі аддаць свой голас за ўпадабаны праект. Пераможцам у катэгорыі Профі стаў часопіс студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» ГрДУ імя Янкі Купалы «FOODART». Абсалютная большасць галасоў (амаль 1000!) сабраў інтарнэт-праект навучэнкі Дзяржаўнай сярэдняй школы № 3 г. п. Зэльва "Вакол Зэльвы" Паліны Нядвецкай.

Пазнаёміцца ​​з лепшымі работамі II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2020» і імёнамі пераможцаў можна на старонцы фестываля.