Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Май 2020 10:49

Конкурс праектаў заданняў рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы Гродзенскай вобласці на 2016-2020 гады

Аб правядзенні конкурсу праектаў заданняў

рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы

Гродзенскай вобласці на 2016-

2020 гады

 

       

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт праводзіць адкрыты конкурс праектаў заданняў рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы «Устойлівае інавацыйнае развіццё Гродзенскай вобласці», 2016-2020 гады па наступных напрамках:

         распрацоўка матэрыялаў, тэхналогій, тэхнічных сродкаў і сродкаў кантролю, якія забяспечваюць павышэнне экспартнага патэнцыялу, канкурэнтаздольнасці і імпартазамяшчэння і  зніжаюць удзельную рэсурсаёмістасць прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, далейшае ўцягванне ў абарот мясцовых эфектыўных сыравінных рэсурсаў;

         інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці Гродзенскай вобласці на аснове распрацоўкі новых рэсурсазберагальных тэхналогій, стварэння новых гатункаў раслін, парод жывёл, высокапрадукцыйных тэхнічных сродкаў; мадэрнізацыя перапрацоўчых сельскагаспадарчай сыравіны вытворчасцяў;

         распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы мер, накіраваных на прафілактыку захворванняў насельніцтва Гродзенскага рэгіёну і зніжэнне ўплыву неспрыяльных фактараў на навакольнае асяроддзе і чалавека;

         фарміраванне, распаўсюджванне і рацыянальнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў на базе сучасных інфармацыйных тэхналогій і праграмна-тэхнічных комплексаў, стварэнне тэлекамунікацыйнай інфраструктуры для вырашэння эканамічных, кіраўніцкіх, навукова-інфармацыйных, маркетынгавых і іншых задач.

         У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2005 г. № 961, арганізацыі-выканаўцы накіроўваюць у тэрмін з 20 кастрычніка 2017 г. да 15 снежня 2017 г. свае прапановы ў галаўную арганізацыю-выканаўцы Праграмы - установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22).

         Матэрыялы афармляюцца па формах, устаноўленых загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2015 г. № 158 "Аб зацвярджэннi прыкладных формаў дакументаў па распрацоўцы і выкананню навукова-тэхнічных праграм, раздзелаў навуковага забеспячэння дзяржаўных праграм», якія можна атрымаць у галаўной арганізацыі-выканаўцы праграмы.

         Тэлефоны для даведак: (+375 152 72 10 57, 73 19 22, 73 56 71).