Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Май 2020 16:31

Студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі прачыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну (ВІДЭА)

У Купалаўскім універсітэце адбылася акцыя «Вялікай Перамозе прысвячаецца!», прымеркаваная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Для ўдзелу ў акцыі купалаўцам было неабходна выбраць верш пра Вялікую Айчынную вайну любога аўтара або вершы ўласнага сачынення, пасля чаго запісаць відэаролік чытання гэтага верша.