Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 09 Май 2020 15:21

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы падзяліліся сваімі сямейнымі гісторыямі пра Вялікую Айчынную вайну ў рамках акцыі «Купалаўцы памятаюць»

Супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія прынялі ўдзел у акцыі, распавялі перад відэакамерай аб незабыўных падзеях з жыцця сваіх сваякоў, лёс якіх быў так ці інакш звязаны з вайной. Яны мужна змагаліся з ворагам на перадавой, вялі падпольную дзейнасць, здзяйснялі подзвігі, дапамагаючы тым, хто заставаўся на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі. Кожная з гісторый унікальная, а ўспаміны перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Купалаўцы памятаюць пра подзвігі сваіх герояў!

Відэаролік з апавяданнямі студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы пра сваіх сваякоў - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны - гэта яшчэ адна спроба ўвекавечыць памяць пра герояў таго нялёгкага часу. Акцыя «Купалаўцы памятаюць» праводзіцца з мэтай захавання ў кожнай сям'і асабістай памяці пра вайну, пра доблесці народа, асэнсавання гераічнага вопыту продкаў і аднаўлення пераемнасці пакаленняў.