Міхаіл Дражданюк узнагароджаны медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", Ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (1985).
У 1947 году Міхаіл Рыгоравіч Дражданюк працаваў касірам. Выдаваў хлеба-прадуктовыя карткі студэнтам і супрацоўнікам Гродзенскага педагагічнага інстытута.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.