Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Май 2020 10:57

Новыя прылады абароны ад віруса для медыкаў і насельніцтва распрацоўваюць у Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2020 05 08 10 40 15Каманда кампаніі-рэзідэнта Тэхнапарка ТАА «ЛІРАіКа» выпрацавала сваю стратэгію процідзеяння распаўсюджванню каронавіруса.

На дадзеным этапе ўсе намаганні прадстаўнікоў кампаніі накіраваны на тое, каб забяспечыць неабходнымі сродкамі абароны медыкаў рэгіёну.

- Мы дэталёва вывучылі, як яны працуюць, у якіх умовах, у якіх сродках абароны маюць патрэбу, і прапанавалі свае рашэнні, - распавёў кіраўнік кампаніі Павел Крывенка. - Так, мы прапанавалі медыкам выкарыстоўваць у якасці абароны замест стандартных рэспіратараў бескантактавыя фільтры, якія выконваюць сваю задачу не меней эфектыўна, але больш зручныя. Наша кампанія ўжо вырабіла і паставіла ў лячэбныя ўстановы вобласці больш за 300 бескантактавых фільтраў, а таксама каля 200 ахоўных касцюмаў для лекараў. Трэба сказаць, што ўсё гэта мы распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасць усяго за два тыдні і цяпер працягваем працаваць над пошукам новых рашэнняў.

У бліжэйшы час ТАА «ЛІРАіКа» плануе значна павялічыць аб'ёмы вытворчасці ахоўных сродкаў для медыкаў і вырабляць штодня прыкладна 100 закрытых касцюмаў і 200 бескантактавых фільтраў, каб максімальна задаволіць існуючыя патрэбы лячэбных устаноў вобласці. Акрамя таго, прадстаўнікі кампаніі-рэзідэнта Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы пастаянна працуюць над пошукам новых рашэнняў, якія дапамогуць павысіць эфектыўнасць выкарыстання бескантактавых фільтраў і закрытых касцюмаў, а таксама распрацоўваюць і паступова ўкараняюць у вытворчасць новыя прылады абароны для медыкаў і насельніцтва.

Мы стараемся рацыянальна выкарыстоўваць даступныя нам расходныя матэрыялы, таму, перш за ўсё, арыентаваны на тое, каб выканаць запыты лекараў, - адзначыў Павел Крывенка. - Але ўжо гатовыя прапанаваць некаторыя цікавыя рашэнні і для насельніцтва. Так, мы вырабляем бірульку з функцыяй рукі - такую немудрагелістую прыладу, пры дапамозе якой можна адчыніць дзверы, не дакранаючыся да яе рукой, або націснуць кнопку ў ліфце, набраць код у банкамаце.

У дадзены момант прадстаўнікі кампаніі ўкараняюць у вытворчасць яшчэ адно вынаходніцтва - нагнятальнік паветра. Гэта прылада праточнай фільтрацыі паветра ад фізічных і біялагічных часціц, якая падае вычышчаную газасумесь пад ціскам як у бескантактавы фільтр або касцюм, так і ў памяшканне. Задумваюцца распрацоўшчыкі і над удасканаленнем ахоўнага касцюма, а менавіта над тым, як зрабіць так, каб касцюм не толькі абараняў лекара ад заражэння, але і каб у ім было камфортна працаваць на працягу многіх гадзін.

Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што трымаюць сувязь з усімі лячэбнымі ўстановамі вобласці, працягваюць вывучаць іх запыты, якія змяняюцца ў залежнасці ад таго, як складваецца сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне. І ў адпаведнасці з гэтай інфармацыяй кожны дзень уносяць пэўныя карэктывы ў свае прылады і распрацоўкі. Учорашнія рашэнні могуць быць ужо не актуальныя сёння. Але дзякуючы магутнай матэрыяльна-тэхнічнай базе Тэхнапарка, у крэатыўных каманд кампаній-рэзідэнтаў з'яўляецца магчымасць прымаць рашэнні хутка і працаваць эфектыўна.

 

19790 1