Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Май 2020 16:13

Газета «Гродзенскі ўніверсітэт» – пераможца XVI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" (ДАПОЎНЕНА)

literaГалоўная інтрыга штогадовых спаборніцтваў паміж друкаванымі СМІ Беларусі вырашылася ўчора, 6 мая. Названы імёны пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу.

 

Сярод раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ штомесячная газета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала пераможцам у намінацыі "Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі" па выніках працы ў 2019 годзе.

Усяго на конкурс было пададзена 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 - рэгіянальных СМІ ад 81 рэдакцыі, 108 заявак рэспубліканскіх СМІ ад 31 рэдакцыі, карпаратыўных - 23. Прыемна, што журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.

Газета "Гродзенскі ўніверсітэт" упэўнена канкурыруе з раённымі, гарадскімі, карпаратыўнымі і шматтыражных друкаваных СМІ - упершыню ўзнагароду ў той жа намінацыі яна атрымала ў 2017 годзе.

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца ўсебаковае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў і памятных знакаў-сімвалаў адбудзецца ў рамках мерапрыемстваў Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".

З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна азнаёміцца  па спасылцы.