Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Май 2020 17:28

Стымуляванне развіцця кампетэнцый ў беларускай вышэйшай адукацыі

 

Cайт праграмы:  https://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/node_en

Сайт праекта: https://fosterc.bsu.by/

Статус праекта: актыўны праект - у працэсе рэалізацыі.

Партнёры праекта: 

Агульная сума бюджэту праекта: 953 098 еўра.

Бюджэт ГрДУ імя Янкі Купалы:  55 731 еўра.

Продолжительность: 36 месяцев.

Мэты праекта: Распрацоўка комплекснай сістэмы кіравання інфармацыяй, паляпшэння кіравання ВНУ ў навучанні і вучэбнай дзейнасці. Фарміраванне паказчыкаў для асэнсавання вынікаў навучання ў сістэме беларускай адукацыі з пункту гледжання ведаў, навыкаў і ўменняў (кампетэнцый).

Задачы праекта:

  • распрацаваць паказчыкі для вызначэння вынікаў навучання ў беларускай сістэме вышэйшай адукацыі на аснове кампетэнцый;
  • павысіць і ўдасканаліць узровень інавацыйных метадаў навучання і развіцця педагагічнай крэатыўнасці;
  • узмацніць ацэнку студэнтаў і менеджмент інфармацыйных сістэм адукацыі для паляпшэння якасці беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і ўзгаднення сацыяльна-эканамічных патрабаванняў;
  • забяспечыць беларускія ВНУ інфармацыйна-метадычным інструментарыем для падтрымкі ўнутранай і знешняй ацэнкі гарантыі якасці;
  • мадэрнізаваць сістэмы і метады збору і аналізу дадзеных у беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, удасканальваючы менеджмент у навучанні і вучэбнай дзейнасці.

Кароткае апісанне праекта:

Праект адпавядае прыярытэтам развіцця вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, вызначаным у дзяржаўнай праграме «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016 - 2020 гг.

Праект рэалізуецца кансорцыумам у складзе 15 партнёраў з Іспаніі, Літвы, Польшчы і Фінляндыі. Ад Рэспублікі Беларусь у праекце прымаюць удзел Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Кароткі план дзейнасці па праекце:

Праект прадугледжвае наступныя віды работ:

  • правядзенне тэматычных даследаванняў і дыскусій для кожнага беларускага партнёра ўніверсітэта па распрацоўцы вучэбных і вучэбна-метадычных падыходаў;

  • распрацоўка анкет, для аналізу бягучай сітуацыі для вывучэння з аднаго боку, дамінуючых спосабаў выкладання і навучання, з другога боку, бягучых вынікаў працэсу навучання і неабходных кампетэнцый на беларускім рынку працы;

  • правядзенне апытанняў для збору колькасных і якасных дадзеных, якія адлюстроўваюць тэндэнцыі і праблемы вучэбна-метадычных падыходаў, вынікаў навучання і патрэбаў рынку працы ў Беларусі;

  • правядзенне навучальных семінараў для кожнага  беларускага ВНУ, якое ўдзельнічае;

  • вучэбна-азнаямленчыя візіты беларускіх партнёраў ва ўніверсітэты ЕС;

  • правядзенне семінара для вызначэння мадэлі павышэння асобасна-арыентаванага навучання;

  • правядзенне ў кожным беларускім універсітэце эксперыментальнай дзейнасці па ўкараненні студэнт-цэнтрычнай мадэлі навучання;

  • мерапрыемствы па распаўсюджванні вынікаў праекта і ацэнкі яго эфектыўнасці.

Чаканыя вынікі:

  • cфарміравана ўсебаковая карціна бягучай сітуацыі да падыходаў выкладання і навучання ў беларускіх ВНУ і працэсу рэалізацыі Балонскага працэсу;
  • дасягнута лепшае разуменне распрацоўкі навучальных планаў з упорам на вынікі навучання;
  • ажыццяўлена адпаведнасць беларускай вышэйшай адукацыі  сацыяльным і эканамічным патрабаваннямі рынку працы;
  • забяспечана нарастаючае выкарыстанне вынікаў навучання пры апісанні і вызначэнні кваліфікацыі і навучальных праграм;
  • праведзеная ацэнка забеспячэння якасці вучэбна-метадычнага інструментара для беларускіх ВНУ і павышэнне яго значнасці для рынку працы і грамадства.

Навіны праекта:

У ГрДУ імя Янкі Купалы правядуць міжнароднай семінар-трэнінг пры падтрымцы экспертаў Еўрапейскага Саюз

Міжнародны семінар-трэнінг па ўкараненні Балонскага працэсу ў сістэму беларускай адукацыі прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы экспертаў Еўрапейскага Саюза

Семінар "Удасканаленне адукацыйных праграм на аснове кампетэнтнаснага падыходу"

Выніковая міжнародная канферэнцыя па праекце