Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Май 2020 14:41

Працягваецца рэгістрацыя на XVII Гродзенскі ІнвестУікенд і Дзень Эксперта

19618 1Ініцыятыўныя студэнты, а таксама ўсе, хто марыць рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю, заяўку на ўдзел могуць адправіць да 16 мая.

ІнвестУікенд і Дзень Эксперта - гэта некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і  бізнесмены, стартаперы, студэнты, эксперты і інвестары. У гэтым годзе мерапрыемства ў Гродне будзе праводзіцца онлайн ў два этапы.

Да сярэдзіны мая працягнецца прыём заявак, сярод якіх пазней будуць вызначаны лепшыя. Пры афармленні заяўкі арганізатары мерапрыемства рэкамендуюць дэталёва апісаць рашэнне абазначанай у бізнес-праекце праблемы, даць ацэнку канкурэнтнаму асяроддзю, пазначыць мэтавую аўдыторыю праекта, раскрыць спосаб манетызацыі бізнес-ідэі, назваць плануемыя выдаткі і прыбытак, вызначыць патэнцыйны аб'ём рынку і апісаць кампетэнцыі бізнес-каманды.

Аўтары адабраных на першым этапе праектаў у тэрмін па 24 мая змогуць дапрацаваць прэзентацыі. Другі этап мерапрыемства - адкрытае галасаванне - будзе праходзіць з 25 па 31 мая. Падвядзенне вынікаў конкурсу намечана на 3 чэрвеня 2020 года. Пры вызначэнні пераможцаў будуць улічвацца як ацэнкі журы, так і вынікі адкрытага галасавання.

ІнвестУікенд і Дзень Эксперта - гэта ўнікальная магчымасць прадставіць свае праекты перад прафесіяналамі, атрымаць карысныя рэкамендацыі і якасную зваротную сувязь. Усе падрабязнасці аб мерапрыемстве можна даведацца на сайце https://grodno.startup-school.by/inwestweekend17. Па дадатковую інфармацыю таксама можна звярнуцца, патэлефанаваўшы па нумары: 62 16 30 або +375 44 5926221.