Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 05 Май 2020 15:41

ФОТАФАКТ: ГрДУ імя Янкі Купалы далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае»

 

Кіраўніцтва і супрацоўнікі ўнівэрсітэту 4 мая ўсклалі кветкі да помніка курсантам-памежнікам, якія трымалі абарону г. Гродна ў 1941 годзе.

Тут улетку 1941 года ва ўрочышчы Пышкі размяшчаўся летні лагер Брэсцкай акруговай школы малодшага начальніцкага складу пагранічных войскаў НКВД. 22-23 чэрвеня 1941 года курсанты вялі баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на рацэ Нёман і каля вёскі Грандзічы.

Рэктар універсітэта Ірына Кітурка, а таксама супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўшанавалі загінулых салдат і ўсклалі да мемарыяла кветкі ў знак памяці аб подзвігу байцоў.