Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Май 2020 17:03

Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2020» запрашае на майскія сеткавыя актыўнасці

З 11 па 27 мая ў рамках Міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты 2020» пройдзе апрабацыя сеткавых праектаў.

Міжнародны дыстанцыйны трэнінг «Вясновая сесія. Май» накіраваны на правядзенне грамадска-прафесійнай экспертызы сеткавых праектаў, створаных удзельнікамі марафону, павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці педагогаў і засваенне сучасных міжпрадметных тэхналогій, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Рэгістрацыя ўдзельнікаў даступная па спасылцы  з 4 па 10 мая 2020 года.

У ліку створаных у рамках марафону сеткавых праектаў - «Карысныя дадаткі: створым Разам!», аўтары - дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Наталля Семянчук і дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Ніна Макарава і праект дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Лапкоўскай «Проста пра галоўнае!».

Падвядзенне вынікаў трэнінгу адбудзецца 10 чэрвеня 2020 года.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты навучальных устаноў краін СНД. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронны сертыфікат.

Больш падрабязна аб адукацыйным марафоне можна даведацца  тут.