Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Май 2020 14:50

Прыкладная камп'ютарная апрацоўка дадзеных у інжынерыі і навуцы. ACES

 

 

  • Cайт праграмы: http://eacea.ec.europa.eu/tempus/index_en.php
  • Беларускія ўдзельнікі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
  • Еўрапейскія Краіны-партнёры: Універсітэт Вуперталя, Федэратыўная Рэспубліка Германія; Венскі тэхнічны Універсітэт, Аўстрыйская Рэспубліка; Лёвенскій каталіцкі Універсітэт, Каралеўства Бельгія; Універсітэт імя Палацкага ў Аламоўц, Чэская Рэспубліка, Вышэйшы тэхнічны інстытут у Лісабоне, Партугальская Рэспубліка.
  • Расійскія партнёры: Асацыяцыя інжынернай адукацыі Расіі; Сібірскі федэральны ўніверсітэт, Краснаярск; Томскі політэхнічны ўніверсітэт.
  • ВНУ - каардынатар праекта: Венскі тэхнічны ўніверсітэт, Аўстрыйская Рэспубліка.
  • Мэты праекта: распрацаваць сучасную магістарскую праграму па прыкладным вылічэнням у тэхніцы і навуцы, з захаваннем прынцыпаў Балонскага працэсу, і ўкараніць яе ў 3 беларускія і 2 расійскія ўніверсітэты;распрацаваць і абнавіць курсы і навучальныя матэрыялы для магістарскай праграмы; павысіць кваліфікацыю і навыкі выкладчыкаў; укараніць сучасныя метады выкладання ў распрацаваныя курсы; усталяваць сучаснае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне для выкладання, практычнай падрыхтоўкі і распрацовак, і абсталяваць бібліятэкі экспертнай літаратурай; распаўсюдзіць ноу-хау і распрацаваныя матэрыялы сярод іншых універсітэтаў.
  • Агульная сума бюджэту праекта: 84 990.00 еўра
  • Бюджэт ГрДУ імя Янкі Купалы: 10 600.00 еўра
  • Працягласць: 36 месяцаў
  • Сайт праекта: http://www.ai.tuwien.ac.at/aces/index.php
  • Статус праекта: рэалізаваны
  • Дадатак 

Навіны праекта:

Вынікі праекта:

  • Распрацавана і адкрыта сучасная магістарская праграма па прыкладным вылічэнням ў інжынерыі і навуцы 1-31 81 12 «Прыкладны камп'ютарны аналіз дадзеных»;

  • Распрацаваны навучальныя планы магістарскай праграмы дзённай формы навучання (1 і 2 гады), завочнай формы навучання (1,5 і 2 гады), дзённай формы навучання (2 гады) на англійскай мове навучання;

  • Абноўлены навучальныя курсы і навучальныя матэрыялы для магістарскай праграмы. Укаранёны сучасныя метады выкладання ў распрацаваныя курсы;

  • Падчас навучальных візітаў выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання павысілі кваліфікацыю і навыкі выкладання;

  • Закуплена і ўстаноўлена сучаснае абсталяванне для выкладання, практычнай падрыхтоўкі і распрацовак;

  • Бібліятэка ўніверсітэта абсталявана навуковай і вучэбнай літаратурай (на суму 2925 еўра).

  • Па выніках праекта апублікаваны 5 навуковых артыкулаў.