Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Красавік 2020 16:37

Мабільнасць для інавацый і развіцця

mid

 

Сайт праекта 

Партнёры праекта:

Універсітэт Турку (Фінляндыя)
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (Украіна)
Арыстоцель-універсітэт у Салоніках (Грэцыя)
Універсітэт Гумбальдта (Германія)
Універсітэт Альгарве (Партугалія)
Універсітэт Балонні (Італія)
Універсітэт Бардо 1 (Францыя)
Універсітэт Дэуста (Іспанія)
Варшаўская школа эканомікі (Польшча)
Віленскі ўніверсітэт (Літва)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь)
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Беларусь)
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна (Беларусь)
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Беларусь)
Малдаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (Малдова)
Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя И.Мечнікава (Украіна)
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна)
Таўрычны нацыянальны ўніверсітэт імя В.І.Вернадскага (Украіна)
Еўразійскі міжнародны ўніверсітэт (Арменія)
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ільі Чаўчавадзе (Грузія)

Мэта праекта: 

узмацніць інстытуцыянальны патэнцыял ВНУ краін-партнёраў для разумення стандартаў і патрэбаў міжнароднага адукацыйнага супрацоўніцтва і ўмацавання функцый і стратэгій, якія забяспечваюць развіццё структурнай міжнароднай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

 

Задачы праекта:

сумеснае выкарыстанне перадавога вопыту ў галіне мабільнасці і кіравання мабільнасцю; стварэнне празрыстых, дэмакратычных і адкрытых працэдур, якія павышаюць узаемную адказнасць і падсправаздачнасць ў працэсах прыняцця рашэнняў; удасканаленне механізмаў прызнання навучання і кваліфікацый.

 

Краткае апісанне праекта:

Праект рэалізуецца кансорцыумам універсітэтаў краін Заходняй Еўропы - Фінляндыі, Грэцыі, Германіі, Партугаліі, Італіі, Францыі, Іспаніі, Польшчы і Літвы - сумесна з ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны, Арменіі і Грузіі. Агульнае кіраўніцтва праектам ускладзена на Універсітэт Турку (Фінляндыя).
У рамках праекта прадстаўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў атрымліваюць магчымасць навучання і стажыровак у 9 ВНУ з дзяржаў Еўрапейскага саюза, пры гэтым выдаткі па праезду і пражыванню ўдзельнікаў абменаў будуць цалкам пакрытыя за кошт сродкаў праекта. Агульная колькасць прадугледжаных праектам акадэмічных абменаў складае 220, з іх 53 - для Беларусі. Пры гэтым уключаны наступныя тыпы мабільнасці: стажыроўкі студэнтаў на перыяд да года, кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя (атрыманне ступені) стажыроўкі магістрантаў і аспірантаў, кароткатэрміновыя стажыроўкі маладых навукоўцаў і выкладчыкаў на тэрмін ад 1 да 6 месяцаў. Арганізацыя акадэмічных абменаў ажыццяўляецца ў форме конкурсаў, якія праходзяць 2-3 разы на працягу жыццёвага цыкла праекта.
Названы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі накіраваны на развіццё акадэмічнай мабільнасці, што ў сваю чаргу з'яўляецца істотным фактарам мадэрнізацыі розных элементаў сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і яе інтэграцыі ў агульнаеўрапейскую адукацыйную прастору.
Праект стварае ўмовы для арганізацыі выкладання на англійскай мове, у тым ліку і з дапамогай запрашэння для чытання курсаў выкладчыкаў замежных універсітэтаў; развіцця кадравага патэнцыялу ВНУ, якія ажыццяўляюць шляхам стажыровак выкладчыкаў у перадавых арганізацыях і навуковых цэнтрах за мяжой, а таксама развіццём спецыялізаваных падраздзяленняў у структуры кіравання ВНУ для арганізацыйнай і вучэбна-метадычнай работы з замежнымі студэнтамі.