Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Красавік 2020 16:33

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у Міжнародным семінары па праграмаванні «Moscow Pre-Finalist Workshop»

19399 2Семінар, які праходзіць у дыстанцыйным фармаце з 18 па 26 красавіка, аб'яднаў 70 каманд з 17 краін свету.

 

Беларусь на online-зборах прадстаўляюць пяць каманд. Гэта студэнты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У рамках семінара ўдзельнікі выконваюць кантэст - пяцігадзінныя заданні па рашэнні 10-12 задач. Таксама ў студэнтаў ёсць магчымасць прыняць удзел у тэматычных лекцыях ад вядучых спецыялістаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Варта адзначыць, што семінар «Moscow Pre-Finalist Workshop» - гэта падрыхтоўка да фіналу Чэмпіянату свету па праграмаванні.

Кіраўнік каманды, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрый Сцёпін упэўнены, што падобныя зборы - гэта вельмі важны момант у прафесійным росце студэнтаў:

-Удзел у семінары дае студэнтам магчымасць павысіць свой прафесійны ўзровень і ацаніць уласны патэнцыял. Акрамя таго, гэта дазваляе Купалаўскаму ўніверсітэту рыхтаваць высакакласных спецыялістаў для IT-кампаній.

Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы дасягаюць высокіх вынікаў у галіне інфарматыкі і праграмавання, таксама прымаюць удзел у розных алімпіядах, конкурсах і чэмпіянатах.

Арганізатарам семінара «Moscow Pre-Finalist Workshop» выступае Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.