Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Красавік 2020 15:57

2019 год

IMG 8373Замежныя студэнты з 10 універсітэтаў і 3 каледжаў Беларусі прадставілі традыцыі і культуры сваіх народаў і краін у ГрДУ імя Янкі Купалы 29 лістапада.

Павітала ўдзельнікаў мерапрыемства рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна адзначыла, што ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта ў гэты дзень сабраліся прадстаўнікі 14 краін.

- Сёння кожны з вас зможа сказаць пра сваю краіну, пра любоў да радзімы, прадставіць сваю культуру і нацыянальнасць. Гэта вялікае шчасце і дасягненне, што людзі розных краін, якія гавораць на розных мовах і ў якіх розныя традыцыі, разумеюць адзін аднаго, дамаўляюцца, чуюць і ўзаемаўзбагачаюць культуры адзін аднаго, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна. - Купалаўскі ўніверсітэт - гэтаўніверсітэт, адкрыты да свету. Я жадаю вам паказаць увесь свой крэатыў, усю сваю любоў, завесці новыя знаёмствы, пакінуць на памяць толькі лепшыя ўспаміны пра нашм універсітэт і краіну!

Яна падзякавала студэнтам за тое, што спынілі свой выбар на навучанне ва ўніверсітэтах Беларусі: удзельнікамі творчай гасцёўні 2019 года сталі замежныя студэнты 10 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Гэта ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, БІП-Інстытут правазнаўства, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Таксама Ірына Кітурка накіравала словы падзякі і сем'ям рабят.

Працягнуў свята інтэрактыўны круглы стол «Каляндар нацыянальных святаў», падчас якога ўдзельнікі ў фармаце дыскусіі абмеркавалі традыцыі нацыянальных святаў, іх гісторыю, нацыянальныя стравы, вопратку і традыцыйныя гульні.

У праграме творчай гасцёўні - інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг» на тэму «Гэты дзіўны свет - Беларусь!», на якой зборныя каманды ўніверсітэтаў адказалі на пытанні па геаграфіі, культуры, традыцыях, вядомым персаналіям Беларусі і іншых народнасцяў.

Завершыць дзень канцэрт «Шматгалоссе нацыянальных культур», у праграму якога ўвойдуць творчыя нумары замежных і беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх універсітэтах. На канцэрце таксама будуць узнагароджаны пераможцы конкурсаў. Сярод іх - і дыстанцыйныя конкурс эсэ «Любоў да Радзімы - у кожным з нас» і конкурс «Эмблема творчай гасцёўні».

Як распавялі ў цэнтры інтэрнацыяналізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, правядзенне творчай гасцёўні становіцца добрай традыцыяй ва ўніверсітэце. Мерапрыемства збірае і аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных навучальных устаноў і краін. У гэтым годзе ўдзельнікамі сталі не толькі замежныя студэнты, якія дэманстравалі любоў да сваёй Радзімы, распавялі аб нацыянальных святах, традыцыях, прачыталі вершы на беларускай мове, праспявалі беларускія песні, але і беларускія студэнты. Творчая гасцёўня дае магчымасць для міжкультурнага ўзаемадзеяння, развіцця інтэрнацыянальнай адукацыйнай прасторы ўніверсітэта.

Мерапрыемства нацэлена на развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі ўніверсітэта, павышэнне цікавасці замежнікаў да Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі і культуры.

Арганізатарамі фестывалю выступілі Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы і Зямляцтва замежных студэнтаў.

Could not load widget with the id 3496.

 

 

Матэрыялы круглага стала