Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Красавік 2020 11:59

Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2020» запрашае прыняць удзел у апрабацыі сеткавых праектаў

kupala proektyАпрабацыя створаных у рамках марафону праектаў пройдзе з 27 красавіка па 17 мая.

Міжнародны дыстанцыйны трэнінг «Вясновая сесія. Красавік» накіраваны на правядзенне грамадска-прафесійнай экспертызы сеткавых праектаў, створаных удзельнікамі марафону, павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці педагогаў і засваенне сучасных міжпрадметных тэхналогій, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Рэгістрацыя ўдзельнікаў даступна па спасылцы з 20 па 26 красавіка. Вынікі трэнінгу падвядуць 1 чэрвеня.

У спісе створаных у рамках марафону сеткавых праектаў - праект «О-ах, рэкурсія!», аўтар - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання ГрДУ імя Янкі Купалы Ніна Макарава і праект старэйшага выкладчыка кафедры раманскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ Аляксея Тучынскага «Зоркі Мішлен».

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты навучальных устаноў краін СНД. Усе тыя, хто стануць удзельнікамі апрабацыі сеткавых праектаў, атрымаюць электронны сертыфікат ад аргкамітэта.

Нагадаем, што Міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2020» стартаваў  у ГрДУ імя Янкі Купалы 9 студзеня і завершыцца 20 чэрвеня 2020 года. Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў «Купалаўскія праекты» у 2016-2019 гадах і дыстанцыйнага курса ад кампаніі Intel «Праектная дзейнасць у інфармацыйна-адукацыйным асяроддзі 21 стагоддзя».