Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Красавік 2020 11:37

II Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2020» пройдзе ў лічбавым фармаце

medai2020Пераможцаў конкурсу, арганізатарам якога выступае Купалаўскі ўніверсітэт, абвесцяць у рэжыме online 12 мая.

Журы Фестывалю завяршыла сваю працу - было прагледжана і ацэнена больш за 340 работ у 5 намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ, радыё)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект».

У ліку ўдзельнікаў, якія падалі заяўкі ў катэгорыі «Юніёры», прадстаўнікі школ, дзіцячых цэнтраў, гімназій, каледжаў з Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з Мінска, Віцебска, Брэста, Магілёва, Дзяржынска, Салігорска, Маладзечна, Бабруйска, Жодзіна, Полацка, Вілейкі, Барысава, Асіповічаў, Пінска. У катэгорыі «Профі» свае працы прадставілі студэнты 12 беларускіх ВНУ з Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Баранавічаў, Віцебска, Магілёва, Пінска.

Лепшыя працы, адзначаныя дыпломамі I, II, III ступені, а таксама адзначаныя дыпломамі ў спецыяльных намінацыях, размесцяць 7 мая на старонцы II Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера–2020» – пра гэта Аргкамітэт паведаміць кожнага ўдзельніка праз электронную пошту.

З 7 па 11 мая канкурсанты змогуць прыняць удзел у онлайн-галасаванні за прыз глядацкіх сімпатый ў  акаунце Студэнцкага медыяцэнтра «GRSU MEDIA | СТУДЭНЦКІ медыяцэнтр» у сацсетках.

Імёны пераможцаў стануць вядомы 12 мая 2020 года. У гэты дзень на афіцыйнай старонцы Фестывалю з'явіцца інфармацыя пра рашэнне журы.