Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Красавік 2020 11:23

Пра неабыякавасць, чалавечнасць і дапамогу тым, хто сёння ратуе жыццё: купалаўцы сталі часткай Рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі»

19160 1У акцыі, накіраванай на дапамогу медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя, прынялі ўдзел члены першаснай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы "Беларускі саюз жанчын".

У рамках удзелу ў «Марафоне падтрымкі» купалаўцы падтрымалі лекараў устаноў аховы здароўя Гродна, якія цяпер актыўна ўключаны ў работу па барацьбе з пандэміяй каронавіруса.

Так, сябры першаснай арганізацыі пералічылі на дабрачынны рахунак сяброўскія складкі за два месяцы. Таксама, сумесна з Праўленнем Ленінскай раённай арганізацыі ГА «БСЖ» горада Гродна і першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, былі перададзеныя сродкі гігіены і індывідуальнай абароны медыцынскаму персаналу ГОКЦ «Псіхіятрыя-наркалогія».

Дарэчы, за значны ўклад у жаночы рух у 2019 годзе першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта «Беларускі саюз жанчын» узнагароджана падзякай Праўлення Гродзенскай гарадской арганізацыі «Гродненчанка».