Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Красавік 2020 11:23

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Мікалай Вілюга

vilugaМікалай Сямёнавіч Вілюга нарадзіўся 12 снежня 1924 году ў г. Клімавічы Гомельскай губерніі. З 1944 па 1948 год знаходзіўся на радах Савецкай Арміі, быў радыётэлеграфістам 497-га і 127-га асобных батальёнаў сувязі. Мікалай Вілюга ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы і ва ўзяцці Берліна. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы» (1945), «За ўзяцце Берліна» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945), ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985).

У 1954-1978 гадах працаваў старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры рускай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.