Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Красавік 2020 08:47

X Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя «Альтэрнант - 2020» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

forumНавуковы online-форум аб'яднае навучэнцаў, студэнтаў, выкладчыкаў і маладых навукоўцаў 29-30 красавіка.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі разгледзяць кампетэнтна-дзейнасны і практыка-арыентаваны падыходы ў сістэме адукацыі, абмяркуюць актуальныя праблемы пэдагогікі і псіхалогіі адукацыі, тэорыю і практыку дашкольнай адукацыі. Сярод тэм форуму - метады і тэхналогіі інклюзіўнай адукацыі, праблемы методыкі выкладання лінгвістычных і прыродазнаўчых дысцыплін, а таксама выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага працэсу.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца да 25 красавіка па адрасе: kaf_metodprepod@grsu.by.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і ўзор заяўкі можна знайсці  тут.

Кантакты:

e-mail kaf_metodprepod@grsu.by,

тэл. 75-49-06, 75-49-04.